Такім чынам:
Дзень распачаўся як звычайна ў 8. Пасьнедаў тым, што засталося з учора. Запіў кавай і заеў вітамінкай. Пасьля гэтага я выявіў, што грошай ні на водным з тэлефонаў няма і давядзецца зноўку залезьці на крэдытку.
Праз Skype адбылася надзвычай "зьмястоўная" (не пра палітыку) размова са спадаром палітыкам. Пасьля чаго я, "натхнёны і ўзрушаны", прыбраўся ў кватэры і паехаў на офіс ГА "***".
На офісе мяне чакала праца з дакумантамі для "*** Банка" і малазразумелая імітацыя бурлівай дзейнасьці вакол :) Інэт на кампе не працаваў, што прымусіла мяне такі працаваць з дакументамі.
У абед трэба было зрабіць пару тэлефанаваньняў у "*** амбасаду" і "*** камерцыйная установа". У гэты ж час старшыня арганізацыі тэрарызаваў Аддзел па справах моладзі Менгарвыканкама. Прыемна, што і ў амбасадзе, і ў Аддзеле па справах моладзі нас цяпер пазнаюць :)) Па выніках перамоваў стала зразумела, што цягамоціна з Аддзелам працягнецца, "*** камерцыйная установа" папрасіла усё падрабязна пісаць у лісьце
Тут
...Сустрэча ў "*** Банку" была дужа кароткай,
Піва было ужо амаль дапітае, калі ў забягалаўцы былі выяўленыя сябры ГА "*** клюб" і спадар палітык. Давялося
У гэты ж час на офісе мяне чакаў падазроны ліпавы сок і гарбата з бергамотам пад
...Па дарозе дадому я працягваў думаць пра Радзіму, таму SMSіўся зь вядомай грамадскай і палітычнай дзеячкай. Была дасягнутая стратэгічная дамоўленасьць наконт сустрэчы зь яе даверанай асобай у чацьвер і перададзеныя неабходныя кантакты.
Вось такая, ёпта, празрыстасьць :)
April 1 2010, 16:14:07 UTC 9 years ago